Філіял археалогіі «Нашы карані» Мотальскага музея народнай творчасці

Гісторыя музея:

Філіял археалогіі «Нашы карані» створаны на базе Мотальскага музея народнай творчасці ў 2013 годзе.

Экспазіцыя музея:

Экспазіцыя філіяла археалогіі накіравана на паказ гістарычных падзей, якія адбываліся на поўдні сучаснай Беларусі ад часоў палеаліту да перыяду Старажытнай Русі. У аддзелах размешчаны карты-схемы межаў археалагічных культур адпаведнага перыяду, выявы або макеты жылля розных перыядаў, археалагічныя матэрыялы, знойдзеныя падчас раскопак стаянак рэгіёну.

У кожным раздзеле ў дынаміцы прадстаўлена гаспадарчая дзейнасць мясцовага насельніцтва, паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва, земляробства і жывёлагадоўля, а таксама духоўнае жыццё і рэлігійныя ўяўленні нашых продкаў.

Экспазіцыя дапоўнена схемамі, ілюстрацыямі, фотаздымкамі і тэкставымі матэрыяламі. Для яскравага ўяўлення аб жыцці продкаў у экспазіцыю ўключаны чатыры дыярамы. Спецыяльна для музея былі створаны макеты першага вертыкальнага ткацкага станка, цыбулі і стрэл, свідравальнага станка і керамічнага посуду.