З 2 ліпеня ў музеі традыцыйнай культуры працуе выстава твораў мастакоў дынастыі Шыбнёвых.
Унікальная экспазіцыя дае магчымасць пазнаёміцца з творчасцю пяці мастакоў трох пакаленняў дынастыі.
На выставе прадстаўлены карціны, якія з'явіліся ў перыяд з пачатку пяцідзесятых гадоў мінулага стагоддзя да нашых дзён. Творы адрозніваюцца каляровым багаццем, паэтычнасцю і індывідуальнасцю кожнага з аўтараў.
Убачыць выставу можна будзе да 15 жніўня.